У Раготнаўскім дзіцячым садзе–базавай школе прайшоў Тыдзень роднай мовы.
Настаўнікі, навучэнцы школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. На тыдзень былі запланаваны мерапрыемствы, дзе прынялі ўдзел вучні 1–9-х класаў.
Быў аформлены вугалок «З любоўю да роднага слова», прысвечаны Дню роднай мовы. Правядзены агульнашкольная інфармацыйная гадзіна ў форме інформ-дайджэста «21 лютага – Дзень роднай мовы», спаборніцтва «Гэтыя цікавыя загадкі», гульня-конкурс «Пагуляем у роднае слова», конкурс чытальнікаў «Паэзіі чароўны радок», гульня «Перакладчыкі» і іншыя.
Настаўнікі, бацькі, работнікі школы, вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у напісанні дыктанта. У апошні дзень тыдня вучні наведалі літаратурнае кафэ «У імперыі паэзіі», дзе яшчэ раз паказалі свае веды і ўзровень валодання роднай мовай.
Праведзеныя акцыі, спаборніцтвы, гульні, конкурсы дапамаглі убачыць і адчуць, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова.
Кацярына Ігараўна КРУПІЦА,
Раіса Міхайлаўна СОКАЛ,
настаўнікі.
Дзятлаўскі раён,
Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.