Масленіца – старажытнае славянскае свята. Гэта вясёлыя провады зімы, азораныя радасным чаканнем блізкага цяпла, веснавога абнаўлення прыроды. Бліны, абавязковы атрыбут Масленіцы, маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое разгараецца ўсё ярчэй, падаўжаючы дні.
Вось і ў нашай установе адукацыі навучэнцы 1–3-х класаў паўдзельнічалі ў квэст-гульні «Масленіца ідзе – бліны ды мёд нясе». Дзеці даведаліся, адкуль пайшло гэта свята, што яно азначае, як называюць кожны дзень тыдня ў перыяд Масленіцы і чаму.
Кожная «станцыя» ў гульні мела свае задачы: дзеці адгадвалі крыжаванку, загадкі, рэбусы на агульную тэму «Масленіца». Найбольш спадабаўся навучэнцам чай з блінамі, якія дзеці прыгатавалі дома з матулямі і прынеслі пачаставаць сваіх сяброў.
Кацярына Ігараўна КРУПІЦА,
настаўнік.
Дзятлаўскі раён,
Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.