Пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў вучняў 7-га класа Дварэцкай школы.
Быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта значыць быць патрыётам, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю, справамі даказваць сваю любоў да Радзімы . Вучні пазнаеміліся з гісторыяй узнікнення канстытуцыйнага ладу, структурай дзейнай цяпер Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь Разам з гэтым даведаліся , што мы маем не толькі правы, але і пэўныя абавязкі перад дзяржавай і яе народам, якія трэба выконваць. Кожны грамадзянін Беларусі павінен усведамляць і адказнасць за сваю краіну, яе ўстойлівае і паспяховае развіццё. Пераканана, што немагчыма заставацца патрыётам Айчыны, калі не ведаеш законаў і, найперш, самага галоўнага – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І вучыцца гэтаму патрэбна з дзяцінства. Дарэчы аб гэтым і гаварылася на інфармацыйнай гадзіне.
Святлана Аляксееўна ВІНЦУКЕВІЧ,
класны кіраўнік 7-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.