Разам за здаровае будучае

Из нашей почты Новости

На жаль, у жыцці мы можам трапіць у нечаканыя сітуацыі, звязаныя з ужываннем наркотыкаў, алкаголю і тытуню. Гэта сітуацыі, якія пагражаюць нашаму здароўю, уплываюць на паводзіны, за якія часам даводзіцца адказваць перад законам і перад уласным сумленнем. Таму неабходна ведаць, як супрацьстаяць шкодным звычкам.

Вучні нашага класа абмеркавалі дадзеную праблему на класнай гадзіне і выпрацавалі правілы паводзін, якія дапамагаюць сказаць «не» шкодным звычкам.

У завяршэнні мы сабралі сімвалічнае яркае і дужае Дрэва Здароўя. Яго рознакаляровыя лісточкі – цікавыя і карысныя заняткі, якімі можна і неабходна напоўніць сваё жыццё, каб не сутыкнуцца з такімі бедамі, як наркаманія, алкагалізм, курэнне.

Але! Нельга забываць аб тым, што мала самому быць здаровым чалавекам. Трэба старацца, каб і вашыя сябры не былі зацягнуты ў балота шкодных і небяспечных звычак.

Валерыя ЧОРНЕНЬКАЯ,

вучаніца 5-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *