Шануюць памяць аб земляках

Из нашей почты Новости

Акцыя «#Памяць#Адзінства #ПЕРАМОГА» прайшла ў шосты школьны дзень у Дварэцкай сярэдняй школе.

 Год гістарычнай памяці – гэта напамін усім нам пра неабходнасць заўсёды з удзячнасцю і павагай адносіцца да тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў для нас наша сёняшняе шчаслівае і мірнае жыццё. А помніць пра тыя падзеі  нам дапамагаюць іх помнікі і магілы, якія мы штогод  прыбіраем і ганарымся за сваіх землякоў. На нас, маладых, ляжыць вялікая адказнасць у тым, каб быць дастойнымі сваіх  дзедаў і прадзедаў. Мы павінны захаваць гістарычную спадчыну і прыкласці намаганні для таго, каб наша Беларусь стала яшчэ прыгажэйшай і больш  ніколі не пазнала жахаў вайны.

        У мікрараёне школы знаходзіцца магіла невядомага садата, помнік загінуўшым землякам, тры брацкія магілы мірных жыхароў, якія загінулі ад рук фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама магіла воіна-інтэрнацыяналіста Лазовіка Дзмітрыя. Мы, вучні Дварэцкай школы, ведаем і шануем памяць аб сваіх земляках.

 

Вікторыя ХАРОШКА,

старшыня Савета піянерскай дружыны імя Дзмітрыя Лазовіка.

Дварэцкая сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *