Самы бясцэнны дар, які чалавек атрымоўвае ад прыроды – здароўе. Стан здароўя падрастаючага пакалення – важнейшы паказчык благанадзейнасці грамадства і дзяржавы.
З мэтаю прыцягнення ўвагі навучэнцаў да пытанняў зберажэння і ўмацавання здароўя, у НПК “Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” у рамках рэспубліканскай акцыі “Разам за здаровае будучае” для вучняў пачатковых класаў арганізавана і праведзена арт-тэрапія «#МЫ_ЗА_ЗЛЖ». Па час мерапрыемства рабяты змаглі праявіць не толькі свой талент і мастацкі густ, але і паразважаць над важнымі пытаннямі: “Што мяшае быць чалавеку здаровым?”, “Як не паддацца дрэннаму ўздзеянню шкодных звычак?”, “Як правільна сказаць “НЕ” у розных сітуацыях. Прагляд і абмеркаванне відэаролікаў і мультфільмаў па тэме садзейнічалі фарміраванню пазітыўнай устаноўкі на здаровы лад жыцця. Навучэнцы пашырылі і замацавалі веды аб пагубным уздзеянні на арганізм нікатыну, алкаголю, наркатычных рэчываў.
У час мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі вялікі зарад бадзёрасці, радасці, шмат пазітыўных эмоцый, зразумелі, што ніхто не паклапоціцца пра яго здароўе лепш, чым ён сам.
Ганна Леанідаўна Луня,
настаўнік пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.