Студзень вельмі парадаваў нас сапраўднай зімой. Асабліва былі рады вучні пачатковых класаў.
Дзеці з задавальненнем гулялі ў сняжкі, ляпілі снежную бабу. А яшчэ каталіся на лыжах і санках, якія для пачатковых класаў былі выдзелены школай. Настаўнікі пачатковых класаў і выхавацель групы падоўжанага дня арганізавалі зімовыя спаборніцтвы для дзяцей. Вучні з задавальненнем прынялі удзел, кожны з вучняў быў у ролі «коніка» і «пасажыра». Таксама дзеці вучыліся хадзіць на лыжах.
Дзяўчынкі і хлопчыкі атрымалі насалоду ад сяброўскіх спаборніцтваў, добры настрой. Навучыліся працаваць у парах, давяраць адзін аднаму і яшчэ больш пасябравалі.
Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,
настаўнік пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.