Прайшлі дзесяцігоддзі з тых часоў, як адгрымелі апошнія выбухі Вялікай Айчыннай вайны, але ў памяці людзей застануцца назаўжды подзвігі, боль страты, горыч пакут нашых суайчыннікаў.
22 сакавіка адзначаецца Дзень памяці спаленых вёсак. З гэтай нагоды навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы сумесна са старшынёй Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта Ядэйка А.А. і намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП «Хвінявічы» Федарэвіч Г.І. прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі “Памяць”: аддалі даніну павагі загінулым у вёсцы Дубраўка, дзе 10 кастрычніка 1942 года нямецка-фашысцкія захопнікі растралялі 99 яе жыхароў, а затым спалілі ўсе дамы.
Удзельнікі акцыі запалілі “агеньчык памяці” і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр фашызму.
У нашай памяці назаўжды застануцца трагічныя падзеі тых мінулых гадоў. Так мы захоўваем нашу гісторыю і выхоўваем патрыятызм маладога пакалення, вучымся любіць і цаніць мірнае жыццё.
Людміла Вікенцьеўна Вашкевіч,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.