Урок Памяці

Беларусь помнит Год исторической памяти Из нашей почты

22 сакавіка 1943 года абарваліся жыцці 149 жыхароў, сярод якіх было 79 дзяцей,  з маленькай вёсачкі Хатынь на Лагойшчыне, якіх зажыва спалілі фашысцкія акупанты.

 У гэты жалобны дзень, аддаючы даніну памяці бязвінным ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Жукоўшчынскім дзіцячым садзе – базавай школы прайшоў  адзіны рэспубліканскі ўрок “Аб чым звоняць званы Хатыні?” для вучня 5-7 класаў.

Навучэнцы даведаліся аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў Дзятлаўскім раёне, і ва ўсёй Беларусі, здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс “Хатынь”, паэтычнымі радкамі ўшанавалі памяць загінулых.

Падчас завяршэння ўрока навучэнцы выказалі свае меркаванні наконт пытання: “Аб чым папярэджваюць званы Хатыні?”, запісаўшы іх на выявах маленькіх галубоў, што сімвалізуюць мір. Дзеці жадаюць захавання міру, светлага неба над галавой, спакою, шчаслівага дзяцінства, заклікаюць помніць, якой  цаной заваявана  мірнае жыццё нашага народа, і аб адказнасці кожнага за мір і спакой на зямлі.                                                

Людміла Іосіфаўна Шаркут,

класны кіраўнік 6-7 класа.

Дзятлаўскі раён,

Жукоўшчынскі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *