Любiць i шанаваць родную мову – гэта мала. Трэба ведаць i вывучаць культуру Беларусi, яе святы, традыцыi, фальклор. У нашай школе стала традыцыяй адзначаць галоўныя праваслаўныя святы.
На пачатку лета нашы продкі спраўлялі Зялёныя святкi, ці инакш Сёмуху. Святкавалася сёмуха тады, калі ўсё вакол станавілася зялёным. Адным з галоўных абрадаў свята было «Завіванне» бярозкі. Святкавалі на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня, што сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак.
У прышкольным летнім аздараўленчым лагеры «Сонейка» прайшло свята «Зялёныя святкi або Сёмуха». Дзеці з вялікай адказнасцю рыхтаваліся да мерапрыемства. Клас упрыгожылі бярозавымі галінкамі і кветкамі, што стварыла святочны настрой. Хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні, вадзілі карагоды, плялі вянкі з галінак бярозы і ўпрыгожвалі кветкамі, гулялі ў гульню «Каласок» і «Ручаёк». Навучэнцы таксама пазнаёміліся з традыцыйнымі стравамі – юшкаю, яечняй, пірагамі. Не абышлося і без пачастункаў. У заканчэнні вядучыя запрасілі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства адведаць пірагі і іншыя прысмакі.
Ларыса Дзмітрыеўна ЖВАЛЕЎСКАЯ,
выхавацель прышкольнага лагера «Сонейка»,
Бераставіцкі раён, Канюхоўская школа.