Акцыя «Тыдзень лесу»

Из нашей почты Новости

Інфармацыйны рынг «Лес Беларусі» адбыўся ў 2-м класе «А» лідскай гімназіі № 1 ў рамках акцыі «Тыдзень лесу».

Вучні больш дазналіся пра беларускі лес, адзначылі змяненні ў жыцці лясных раслін і жывёл вясною, прыгадалі пералётных птушак, пазнаёміліся з матэрыяламі «Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь». Асаблівую ўвагу засяродзілі на правілах сяброў лесу і правялі конкурс малюнкаў «Пасадзі сваё дрэва!». Даведаліся, што галоўнае – беражлівыя адносіны да прыроды і навакольнага асяроддзя.

Яшчэ па прапанове класнага кіраўніка вучні разам з бацькамі і роднымі падтрымалі традыцыйную рэспубліканскую акцыю «Тыдзень лесу». Садзілі розныя дрэўцы і малады лясок, прыбіралі свае падворкі і лес. Юныя і дарослыя прынялі ўдзел у агульнай справе, якая ўнясе ўклад у экалогію будучага.

Ала Яраславаўна ЯРМАНТОВІЧ,

настаўніца пачатковых класаў,

класны кіраўнік.

г. Ліда, гімназія 1,

2-гі класс «А».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *