Валанцёрская вясна

Из нашей почты Новости

Члены валанцёрскага атрада «Крок наперад» Пятрэвіцкага сада–сярэдняй школы прынялі ўдзел у абласной валанцёрскай акцыі «Добрая вясна» і аказалі дапамогу на навядзенні парадку на зямельных участках прэстарэлых грамадзян.

Работа кіпела: бялілі сад, ачышчалі зямельныя ўчасткі ад смецця, падвязвалі пладова-ягадныя кусты, складалі дровы, палолі кветнікі. Ад стомленасці гарэлі далоні і спіна, але ўсе адчувалі асалоду і гонар за тое, што хоць чымсьці дапамаглі тым, каму гэта неабходна.

Усмешкі і падзякі ад Г. М. Стома, І. М. Ганчарык, А. А. Аляшкевіч, Г. М. Бобр, Т. А. Дзяжук, З. А. Бузюк, Н. Я. Пікта і іншых жыхароў падымалі настрой і матывавалі на далейшую працу.

Здавалася, што і прырода, надвор’е аказаліся ў цесным тандэме з удзельнікамі – сонейка надавала добры настрой, птушкі дапамагалі гоманам і падказвалі дзе і каму яшчэ неабходна дапамога.

Да валанцёраў далучыліся і цімураўцы 6–7-х класаў, якія не захацелі дастацца ў баку, бо ведаюць, што красавік–май – пік вясенніх клопатаў у сельскай мясцовасці. У гэты час неабходна і лес пасадзіць, і пладова-ягадны пітомнік закласці, і дапамагчы прэстарэлых людзям і родным.

Частка работы зроблена. Прыемна азірнуцца і ўбачыць чыстыя, прыгожыя вулачкі і падворкі, радкі пасаджаных елачак і бярозак, бялюткія ствалы дрэў хатніх садоў…

А наперадзе яшчэ веліч непачатых спраў, якія, пры ўмелым раскладзе, будуць выкананы і ізноў будуць радаваць вока і прынясуць асалоду ад таго, што на моладзь, на нас, надзея краіны, што нас чакаюць, што нам давяраюць.

Дарына Віктараўна КІСЛЯК,

педагог-арганізатар.

Навагрудскі раён,

Пятрэвіцкі сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *