Добрыя ўзаемаадносіны з начальнікам інспекціі по справах непаўналетніх Навагрудскага райвыканкама Аляксандрам Васільевічам Багданенка з вучнямі Пятрэвіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы наладжаны ўжо даўно. Разам з падлеткамі Аляксандр Васільевіч праводзіць тлумачальныя гутаркі, прыходзіць на класныя і інфармацыйныя гадзіны па тлумачэнню асноўных момантаў закона, знаёміць з абавязкамі супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, ІСН у тым ліку.
Да спадобы былі вучням і сустрэчы «Моладзь, гітара, песня», дзе начальнік ІСН стаў не толькі гледачом і слухачом, але і ўдзельнікам. І не так і важна, што не ўсе песні спяваліся «на выдатна», галоўнае, што мерапрыемства было праведзена разам.
Спектр узаемадзеяння работнікаў ІСН Навагрудскага РАУС з вучнямі школы пашыраецца. У красавіку 2022 года вучні школы вырашылі закласці пладова-ягадны пітомнік на тэрыторыі, прадстаўленай філіялам «АграНеман» ГАТ «Лідахлебапрадукт». Справа карысная, даходная, прывабная. Прыемна даглядаць за тым, што прыносіць сапраўдныя плады – чорнай і чырвонай парэчкі, маліны, ажыны, агрэсту – і самім можна паесці, і сяброў пачаставаць, і харчаванне ў школьнай сталоўцы зрабіць больш танным. Для гэтага з сваіх прысядзібных участкаў вучні школы прынеслі больш 50 кустоў.
Прыехаў з сваімі кустамі чорных парэчак і Аляксандр Васільевіч Багданенка: «А я да вас. Хачу ўнесці свой уклад у вашу справу», – звярнуўся да ўдзельнікаў начальнік ІСН. «Мы будзем толькі рады», – пачулася ў адказ. Так была зроблена агульная справа. Было вырашана разам летам пасмакаваць першыя плады.
Але гэта была акцыя з боку вучняў установы адукацыі. Неабходна мерапрыемства ў адказ з боку ІСН. Было вырашана сумесна адправіцца на палігон «Нёман» Лідскага раёна для знаёмства з баявымі самалётамі, тэхнікай узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Сумесная праца прыносіць свае плады. За апошнія тры гады не было здзейснена ні аднаго правапарушэння, ні аднаго злачынства сярод вучняў установы адукацыі.
Аксана Іванаўна ЗАСАДЗІНСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі сад–сярэдняя школа.