Мы – розныя, мы – разам

Из нашей почты Новости

 

У Дварэцкай школе на занятку «Мы – розныя, мы – разам» у групе падоўжанага дня вучні праз гульні «Люстэрка» і «Паравозік» упэўн

іліся ў тым, што яны розныя, з розным колерам вачэй, валасоў, з рознымі здольнасцямі, імёнамі і характарамі.

Асабліва хлопчыкам и дзяўчынкам было цікава адправіцца ў падарожжа па краінах свету і даведацца, што у кожнай краіне людзей аб’ядноўваюць нацыянальныя традыцыі, мова, культура. Усім спадабалася паўдзельнічаць у невялічкім дэфіле. Улада Селівончык і Арцём Якімчык прадэманстравалі беларускі народны касцюм. А Валерыя Сямашка паспрабавала расказаць аб беларускім арнаменце, які выкарыстоўвалі для упрыгожвання адзення беларусы, аб тым,  што менавіта арнамент з’яўляецца адной з галоўных асаблівасцей, якая аб’ядноўвае беларускую культуру.

У канцы занятку вучням было прапанавана замаляваць на размалёўках выявы людзей розных нацыянальнасцей. Вучні вельмі стараліся і ў іх атрымаліся прыгожыя малюнкі. А працяг гэтай прыгажосці ў тым, што мы – людзі гэтай планеты. Кожны з нас павінен памятаць, што мы розныя – у гэтым наша багацце, мы разам – у гэтым наша сіла.

Вольга Мечыславаўна СЯМАШКА,

выхавацель.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *