У цудоўным свеце паэзіі

Из нашей почты Новости

У актавай зале школы сабраліся аматары паэзіі. Вучні далучыліся да конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» і акунуліся ў свет лірычных твораў.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 3–9-х класаў, якія чыталі вершы самай разнастайнай тэматыкі: пра любоў да роднага слова, гонар за сваю Радзіму, гучалі вершы на тэму вайны і пра маці. Удзельнікі стараліся прапусціць цудоўныя паэтычныя творы праз сваё сэрца і данесці іх да гледачоў прыгожа і выразна. Таму журы нялёгка было вызначыць пераможцаў.

Першае месца заняў Міхаіл Сіткевіч, вучань 5-га  класа «А» (К. Цвірка «У кнігарні»), другое – Данііл Павініч, вучань 7-га класа «Б» (А. Пятроў «Падольскія курсанты»), трэцяе –Валерыя Рута, вучаніца 3-га класа (П.Броўка «Калі ласка»).

Ірына Ўладзіміраўна КУХАРЭВІЧ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

філіяла «Санаторная школа «Баравічок».

Дзятлаўскі раён,

Раклевічскі дзіцячы садбазавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *