Дзень ведаў у Дварэцкай школе

Из нашей почты Новости

Першага верасня па ўсёй Рэспубліцы Беларусь прайшоў ўрок з агульнай назвай «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны».

У Дварэцкай школе вучні 3–4-х класаў адправіліся ў завочнае падарожжа па Беларусі. Пазнаёміліся з такімі паняццямі як «народнае адзінства», «нацыянальны гонар», «нацыянальная годнасць», «малая радзіма». Успомнілі пра Канстытуцыю, як асноўны закон нашай краіны. Раскрывалі значэнні слоў –гасцінная, працавітая, шчодрая, талерантная, гераічная і інш.

Заключны этап урока правялі пад дэвізам «Мая праца ўліваецца ў працу маёй Рэспублікі». Прыйшлі да высновы, што «наша адзінства ў імкненні да ведаў», толькі ў адзінстве сіла!

На маленькіх далонях пісалі пажаданне сваёй краіне. Пабудавалі ўяўны дом, у якім пануе каханне і цяпло. Збіралі ў далонькі сваё цяпло і дзяліліся ім адзін з адным.

Святлана Бярнатаўна ГАЙДУК,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *