На шляху да поспеху

Из нашей почты

 

Актыўная, настойлівая, дапытлівая, старанная і працаздольная – гэтыя рысы характэрны для вучаніцы 10-га класа Паляцкішскай сярэдняй школы Дар’і Янкелайць.

На працягу трох гадоў Дар’я паспяхова ўдзельнічае ў конкурсах, праектах, прадметных алімпіядах,  навукова-практычных канферэнцыях «Край Гарадзенскі», «Крыштальная Альфа», «Дарога ў будучыню». У асабістай скарбонцы вучаніцы маюцца дыпломы I, II, III ступеняў раённага і абласнога ўзроўню.

У маі 2022 года паспяховым было выступленне вучаніцы на раённай навукова-практычнай канферэнцыі «Дарога ў будучыню» – работа адзначана дыплома 1 ступені ў секцыі «Беларуская мова».

Дар’я прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы, з’яўляецца актыўным удзельнікам валанцёрскага атрада «Добрае сэрца».

За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Дар’і Янкелайць прысуджана стыпендыя абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. На свяце, прысвечаным Дню Перамогі, уручаны дыплом і пасведчанне аб аднаразовай стыпендыі.

Планы на будучыню вучаніца для сябе акрэсліла: дабіцца поспеху ў жыцці. Поспех, па меркаванні Дар’і,  пачынаецца са школы.

Іван Францавіч ГАБІС,

педагог сацыяльны.

Воранаўскі раён, Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *