Свята, якое стала добрай традыцыяй

Из нашей почты Новости

У школе № 14 г. Ліды ў шосты школьны дзень прайшло спартыўнае свята, у якім прымалі ўдзел цэлыя сем’і навучэнцаў. І на ім таты і мамы не мелі права быць не на вышыні, а вучні, гледзячы на сваіх бацькоў, свяціліся ад радасці і гонару!

Старшынёй журы быў сам дырэктар школы, ўсе ўдзельнікі хваляваліся, змагаліся з усёй моцы, жадаючы перамагчы. Пачалося мерапрыемства з урачыстага шэсця каманд-удзельнікаў пад дружныя апладысменты балельшчыкаў. Дарэчы, балець прыйшлі і тыя бацькі, што не змаглі папасць у састаў каманды. Прывялі з сабою і сваіх меншых дзетак, што яшчэ больш з’яднала ўдзельнікаў і тых, хто падтрымліваў іх.

Мамы, маладыя і жвавыя, так хутка збіралі мячы у скрыню, што ў дзяцей аж забівала дух. «Мы і не ведалі, што нашыя мамы так могуць!» – з задавальненнем заўважалі дзеці. А таты сваім імкненнем да перамогі, энергіяй і бадзёрасцю задалі тон усім спаборніцтвам! Усе эстафеты праходзілі пад буру апладысментаў!

Перацягванне канату, якое было завяршаючым дзействам, прынесла ўсім удзельнікам і балельшчыкам незлічоную колькасць эмоцый! Каманды падбадзёрвалі адна другую, балельшчыкі крычалі «Раз, два – узялі!».

Дэвіз «Галоўнае – не перамога, галоўнае – удзел» у нашым мерапрыемстве  не меў месца. Але ніхто не быў пакрыўджаны, бо ў вялікім і не надта вялікім спорце заўсёды ёсць пераможцы і ёсць тыя, каму трошкі не хапіла хуткасці, спрыту, меткасці. Граматы, лісты ўдзячнасці, якія ўручыў бацькам дырэктар школы, а таксама салодкія прызы яшчэ больш паднялі настрой усім прысутным.

Свята значна сблізіла бацькоў, дзяцей, настаўнікаў. Некаторыя бацькі самі былі выпускнікамі нашай школы. Таму гэтае свята для іх – падарожжа ў прошлае школьнае жыццё.

Гляджу ўслед удзельнікам, балельшчыкам, што выходзяць са школы… Таты, мамы, дзеці крочаць, узяўшыся за рукі, і ўсміхаюцца. Кажуць: «Завіце нас часцей! Прыйдзем з задавальненнем!» На старонках сацыяльных сетак бачу фота з мерапрыемства, размешчаныя бацькамі, і чытаю каментарыі: «Дзякуй за выдатную аргнізацыю свята!» і разумею, што сённяшні дзень прайшоў недарма для ўсіх – і для вучняў, і для настаўнікаў, і для бацькоў.

«Уся сям’я разам – і душа на месцы» – гавораць у народзе. І з гэтымі словамі цяжка не згадзіцца…

Наталля Раманаўна ДАЎКШЫС,

настаўнік фізічнай культуры і здароўя.

г. Ліда, школа № 14.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *