У піянерскай дружыне імя Юрыя Аляксеевіча Гагарына Малабераставіцкай школы адбылася вельмі важная падзея – урачыстыя лінейка «Салют піянерскаму папаўненню», прысвечаная 100-годдзю стварэння піянерскай арганізацыі і прыёму юных грамадзян краіны ў рады ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
15 першакласнікаў і 10 чацвёртакласнікаў вельмі адказна рыхтаваліся да аднаго з самых важных святаў у сваім жыцці. На працягу некалькіх месяцаў кожны школьнік імкнуўся пазнаць больш з гісторыі развіцця піянерскага руху, яго традыцыях, даведацца аб юных піянераў-героях і вучыцца на іх подзвігах стаць сапраўднымі піянерамі.
Вельмі адказным этапам падрыхтоўкі стала вывучэнне законаў акцябрат і піянераў, па якіх юныя патрыёты вучацца, жывуць і працуюць. Здабываць новыя веды, рабіць добрыя справы і ўчынкі дапамагалі вучням іх старэйшыя сябры – настаўнікі і вучні: старшая важатая Вольга Вячаславаўна Герасюк, класныя кіраўнікі Вяслава Збігнеўна Ігнатовіч, Алена Аляксандраўна Ляміна, старшыня савета дружыны Ангеліна Болбат. Патрыхтоўчы этап з упэўненасцю паказаў, што ўсе вучні годныя насіць ганаровае званне акцябронак або піянер.
У Год гістарычнай памяці месцам правядзення ўрачыстага прыёму вучняў у рады ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» стаў народны гісторыка-краязнаўчы музей «Вытокі», у экспазіцыі якога «Гісторыя школы» значнае месца адведзена гісторыі станаўлення і развіцця дзіцячых арганізацый.
Пасля адкрыцця ўрачыстай лінейкі юныя патрыёты сваёй краіны паспяхова справіліся з прапанаванымі ім заданнямі-выпрабаваннямі, паказалі трывалае і асэнсаванае веданне правіл акцябрат і законаў піянераў. З вуснаў кожнага вучня прагучала ўрачыстае абяцанне. З вялікім хваляваннем і пэўнай адказнасцю чакалі дзеці атрымання сімвалаў членаў піянерскай арганізацыі: акцябрацкага значка і піянерскага гальштука. Права прычапіць акцябрацкі значок і павязаць піянерскі гальштук новым членам піянерскай дружыны было прадстаўлена ганаровым гасцям і членам ГА «БРПА» і ГА «БРСМ».
Жадаю ганарова несці званне акцябронка і піянера праз усё жыццё, памнажаць сяброўства і супрацоўніцтва, шчыра любіць сваю Радзіму, родны край, імкнуцца да дабра і справядлівасці.
Вікторыя Рамуальдаўна КІСЯЛЕЎСКАЯ,
кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея «Вытокі».
Бераставіцкі раён,
Малабераставіцкая школа.