Нямала помнікаў гісторыі і культуры знаходзіцца на Гродзеншчыне і прывабліваюць падарожнікаў і мясцовых жыхароў сваёй велічнасцю, таямнічасцю і прыгажосцю. Знаёмства з імі, канешне, патрэбна пачынаць з тых, якія знаходзяцца побач.
Разам з вучнямі першых класаў Казлоўшчынскай школы і іх бацькамі наведалі касцёл Святога Сэрца Ісуса ў вёсцы Рандзілаўшчына Дзятлаўскага раёна. Экскурсія праводзілася ў рамках праекта «Музейны рэтрыт. Турызм без чамадана». Ксёнз Андрэй расказаў пра касцёл, яго росквіт і заняпад у розныя гістарычныя часы. Паказаў абразы Святых ў храме. Потым разам зачыталі малітву да Святога Антонія. Кожны прасіў заступніцтва і дапамогі ў хвіліны гора і выпрабавання, благаслаўлення сям’і і працы.
Размова была цікавай, пазнавальнай і вельмі шчырай.
Таццяна Аляксандраўна ЛАЗУТА,
класны кіраўнік 1-га класа «А».
Дзятлаўскі раён,
Казлоўшчынская школа.