«Карыстаючыся правам, не забываем пра абавязак» — пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна ў 8–10-х класах.
Права – неад’емная частка нашага жыцця. Усе працэсы грамадства рэгулююцца з дапамогай прававых норм. Маючы неабходныя юрыдычныя веды, разумеючы іх сэнс і прызначэнне, чалавек атрымлівае магчымасць адстойваць свае правы, прытрымлівацца агульнапрынятых норм. Такога чалавека можна назваць правакультурным і юрыдычна граматным
Вядома, што ўсе законы памятаць немагчыма, а арыентавацца ў крыніцах прававой інфармацыі, разумець яе, знаходзіць і карыстацца пры неабходнасці – патрэбна.
У час сустрэчы навучэнцы даведаліся аб сістэме дзяржаўнай прававой інфармацыі, яе асноўных функцыях, а таксама аб задачах і рабоце дзіцячага прававога сайта. Вучні актыўна абмяркоўвалі пытанне аб значэнні юрыдычнай культуры і неабходнасці яе развіцця для маладога пакалення.
Напрыканцы сустрэчы было зроблена сумеснае фота з #детиимеютправо і апублікавалі яго на сваёй старонцы ў Instаgram.
Ніна Мікалаеўна ТАРАНОВІЧ,
класны кіраўнік 10-га класа.
Свіслацкі раён,
Ханявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.