Ведаць, памятаць і не забыць!

Из нашей почты Новости

З мэтай развіцця цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны, да падзей Вялікай Айчыннай вайны ў аздараўленчым лагеры «Летняя акварэлька» Вензавецкага дзіцячага сада–сярэдняй школы прайшла квэст-гульня «Ведаць, памятаць і не забыць!», прысвечаная Году гістарычнай памяці.

Падчас яе выхаванцы згодна маршрутнаму лісту выконвалі заданні на станцыях «Кемлівасць», «Тэхніка Вялікай Айчыннай вайны», «Салдацкая», «Алфавіт Перамогі», «Разведчыкі», «Мы памятаем», «Ваенныя прафесіі» і «Гарады-героі».

У канцы гульні каманды склалі з атрыманых на станцыях літар словы «Не – вайне!». Квэст-гульня нікога з удзельнікаў не пакінула абыякавымі, наадварот, садзейнічала фарміраванню адказнага стаўлення дзяцей да грамадзянскага і воінскага абавязку перад Айчынай.

Наталля Віктараўна БЛОЦКАЯ,

дырэктар лагера.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы садсярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Летняя акварэлька».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *