З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці вучняў, папулярызацыі беларускай мовы супрацоўнікамі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна для вучняў 7-х класаў у рамках гісторыка-краязнаўчага клуба «Спадчына» была праведзена краязнаўчая гадзіна пад назвай «Сімвал самакіравання».
Пад час мерапрыемства вучні-гімназісты змаглі не толькі паглыбіць свае веды аб унікальным помніку архітэктуры Магілёўшчыны – Магілёўскай ратушы, але і адчуць гонар за багатую гісторыю і культуру нашага краю.
Сямікласнікі гімназіі № 3 горада Магілёва таксама паўдзельнічалі ў пазнавальнай гульні-віктарыне «Мой слаўны горад на Дняпры». Іх адказы яскрава паказалі, што вучні цікавяцца гістарычнай і культурнай спадчынай Магілёва.
За выдатныя веды і дакладныя адказы вучні атрымалі дыпломы і прызы.
Ірына Уладзіміраўна ЦЕРАХАВА,
Юлія Мікалаеўна ЧАРНОВА,
Ала Фёдараўна НЕСЦЯРОВІЧ,
Вольга Валер’еўна ДУПЛЕЎСКАЯ,
класныя кіраўнікі.
г. Магілёў, гімназія № 3.