Памяць сэрца

Из нашей почты Новости

У Хвінявіцкая школе ў Музеі баявой і працоўнай славы была арганізавала фотавыстава па выніках унікальнага беларуска-расійскага праекта «Цягнік Памяці», які прайшоў гэтым летам.

Юныя экскурсаводы Яна Арцюх і Лізавета Цілігузава правялі экскурсію для старшакласнікаў, дзе школьнікі азнаёміліся з фотаматэрыялам праекта. Нувучэнцы, быццам у рэальнасці, наведалі памятныя мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, азнаёміліся з гісторыка-культурнымі аб’ектамі гарадоў.

Але галоўным вынікам фотавыставы стаў урок аб тым, што вайна – гэта трагедыя, боль і смерць, тое, што нельга паўтарыць, тое, што трэба прадухіліць.

Вольга Сяргееўна АНАНЬКА,

кіраўнік Музея баявой і працоўнай славы.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *