На базе стадыёна «Камсамолец» г. Навагрудка юныя спартсмены 5–6-х класаў Пятрэвіцкай школы прынялі ўдзел ў спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда».
У праграме юныя лёгкаатлеты выконвалі чатыры практыкаванні: скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, спрынт 60 метраў і бег 500/800 метраў.
У агульнакамандным заліку сярод каманд сельскіх устаноў адукацыі навучэнцы школы – першыя!
У гарадскім парку г. Навагрудка адбыўся лёгкаатлетычны крос «Дзень стаера». Спаборніцтвы праводзіліся па тром відам праграмы: 500 метраў (малодшая ўзроставая група – дзяўчыны, 1000 метраў (малодшая ўзроставая група – юнакі, сярэдняя ўзроставая група – юнакі, старэйшая ўзроставая група – дзяўчаты) и 2000 метраў (старэйшая ўзроставая група – юнакі).
У агульнакамандным заліку сярод каманд сельскіх устаноў адукацыі навучэнцы школы– першыя!
Жадаем юным лёгкаатлетам і надалей поспехаў і перамог, каб на спартыўных спаборніцтвах яны праяўлялі свае лепшыя якасці, такія як настойлівасць, волю да перамогі, але не любой цаной, а выконваючы спартыўныя прынцыпы сумленнай гульні.
Леанід Леанідавіч ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкая школа.