Тыдзень роднай мовы

Из нашей почты Новости

На сённешні дзень вельмі актуальным з’яўляецца пытанне аб нашай роднай мове, бо многія яе не ведаюць на належным узроўні, асабліва сярод моладзі. Для таго, каб надаць больш увагі беларускай мове, літаратуры і культуры па ўсёй краіне прайшоў рэспубліканскі тыдзень роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова».

У Мушыскай школе для вучняў быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, якія актывізавалі пазнавальную і творчую дзейнасць дзяцей і дапамаглі яшчэ больш палюбіць родную мову.

На працягу тыдня прайшлі анлайн-чэлендж «Льецца мова» сумесна з ГА «БРПА», акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», вучні прынялі ўдзел у творчай акцыі «Чытаем Максіма Танка разам», прымеркаванай да 110-годдзя Макісма Танка, конкурс творчых пісьмовы работ «За што я люблю родную зямлю», флаер-фэст «Мой родны кут, як ты мне мілы…», экскурсія ў музей установы адукацыі «Аб родым краі роднай мовай», «Будзь у трэндзе» – паказ адзення ў традыцыйным стылі, стварэнне віншавальнай паштоўкі «Пажаданні роднай мове», стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску».

Вучні з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у кожным мерапрыемстве, праяўлялі сваю актыўнасць і творчасць. А гэта значыць, што наша мова патрэбная маладому пакаленню і ў яе ёсць будучыня!

Таццяна Пятроўна ПЕТРАЧЭНКА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

педагог-арганізатар.

Мсціслаўскі раён,

Мушынская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *