Добры ўраджай – вынік руплівай працы

Из нашей почты Новости

Якая праца – такі і вынік, так сцвярджае народная прыказка. Вучні Паляцкішскай школы задаволены вынікам сваёй працы. Сёлета яны сабралі багаты ўраджай агародніны і садавіны.

Пачынаючы з ранняй вясны разам з настаўнікамі вучні працуюць на прышкольным участку. Штогод тут высяваюць цыбулю, буракі, моркву, агуркі, высаджваюць расаду капусты, садзяць бульбу – гэтая агародніна запатрабавана ў школьнай сталовай. Сумеснымі намаганнямі настаўнікаў і навучэнцаў летам вялася праполка агарода, ажыццяўляўся догляд раслін.

 За руплівую працу восенню зямліца аддзячыла багатым ураджаем. Сабралі яго, падлічылі – і на захаванне ў сховішча. Уся агародніна пойдзе на прыгатаванне абедаў у школьнай сталовай.

У школе маецца яблыневы сад. Тут былі высаджаны маладыя саджанцы, а ў гэтым годзе яны парадавалі першым ураджаем. З вялікім задавальненнем школьнікі збіралі прыгожыя духмяныя яблыкі, якія з’явяцца на абедзенным стале.

Повар школьнай сталовай Анна Станіславаўна Янкелайць упэўнена, што сабранай агародніны хопіць на прыгатаванне абедаў амаль на ўвесь навучальны год.

Іван Францавіч ГАБІС,

педагог сацыяльны.

Воранаўскі раён,

Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *