У Жукоўшчынскай базавай школе прайшла акцыя «Дрэва героя», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.
З мэтай захавання памяці аб героях Вялікай Айчыннай вайны вучні і адміністрацыя школы, а таксама старшыня Жукоўшчынскага сельскага савета Валерый Пятровіч Верамейчык пасадзілі кляновую алею на тэрыторыі школы. Кожнае пасаджанае дрэўца як сімвал Памяці і павагі будзе напамінаць нашчадкам аб подзвігах салдат, якія абаранілі і адстаялі нашу зямлю ў тыя страшныя ваенныя гады. Намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Ірына Аляксандраўна Кунаш выказала падзяку старшыні Жукоўшчынскага сельсавета за дапамогу ў набыцці пасадачнага матэрыялу, а кіраўнік музея «Літаратурная Дзятлаўшчына» Людміла Іосіфаўна Шаркут напомніла дзецям аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі мікрараён
а і ўдзеле землякоў-герояў у вызваленні Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аб неабходнасці берагчы памяць аб загінулых, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.
Вучні выказалі пажаданнне даглядаць дрэўцы, наводзіць парадак вакол іх і шанаваць памяць продкаў.
Дзіяна ШТЭЙЗЕЛЬ,
вучаніца 8-га класа, член савета музея.
Дзятлаўскі раён,
Жукоўшчынская базавая школа.