Да аматараў хакея далучаюцца дзяўчынкі!

Из нашей почты Новости

Турысцкі маршрут навучэнцаў Раклевіцкай базавай школы зляжаў у горад Мінск.

Улічваючы, што сярод вучняў, якія прымалі ўдзел у экскурсіі, былі дзяўчынкі, адбылося галасаванне па выбару аб’ектаў наведвання. І нас прыемна ўразілі нашы вучаніцы, якія выказаліся за наведванне ў заканчэнні экскурсіі хакейнага матча КХЛ паміж камандамі «Дынама» (Мінск) і нашымі гасцямі з далёкага Уладзівастока «Адмірал». І ў выбары мы не памыліліся. Матч быў настолькі захапляючым, што 15 000 балельшчыкаў нястомна скандыравалі «Дынама! Шайбу! Шайбу!». Пры ліку 3:3 мы ўбачылі вялікую самаадданасць хакеістаў абедзвюх каманд у авертайме. Затым наступіла кульмінацыя матча – серыя булітаў.

На жаль, хакеісты «Дынама» спыніліся за крок ад так жаданай перамогі. Але, нягледзячы на гэта, усе гледачы «Мінск-Арэны» праводзілі беларускіх хакеістаў бурнымі авацыямі.

Хутка праляціць час і мы зноў зоймем свае месцы на трыбунах знакамітай арэны, і дапаможам роднай камандзе здабыць перамогу.

Наталля Аляксандраўна СОКАЛ,

класны кіраўнік 8-га класа.

Дзятлаўскі раён, Раклевіцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *