Навучэнцы 3-га класа Круцілавіцкай школы наведалі дашкольную групу, дзе падарылі выхаванцам зробленыя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкі да Каляд і Новага году ў рамках правядзення рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы і гулялі з выхаванцамі ў рухомыя гульні, расказалі аб сваім насычаным жыцці ў школе, адказалі на пытанні сваіх маленькіх сяброў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі задаволенымі, добразычлівымі. Асабліва радаваліся трэццякласнікі, якія на асабістым прыкладзе зразумелі, што рабіць добрыя справы яшчэ прыемней, чым атрымоўваць падарункі, працавалі пад дэвізам:
Будзем шчырымі, чулымі і добразычлівымі,
Імкнемся рабіць дабро ўсім людзям на планеце!
Хацім, каб новы год быў цікавым і шчаслівым!
Няхай у ім радасна жывуць і дарослыя, і дзеці!
Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,
настаўніца пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Круцілавіцкая школа.