Пашана да продкаў

Из нашей почты Новости

Вучні Турэцкай базавай школы ўпершыню прынялі ўдзел у III рэгіянальным анлайн-конкурсе «Дзяды і нашчадкі», які праводзіў Цэнтр традыцыйнай культуры г. Барысава.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашалі прадстаўнікоў Барысаўскага, Смалявіцкага, Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці. Вучань 8-га класа Ягор Тозік удзельнічаў у намінацыі «Партрэты дзядоў. Эпоха». Ягор пісаў эсэ пра сваю бабулю Кацярыну Пархімаўну Тозік. Расказаў пра дзяцінства, маладосць, пасляваеннае жыццё бабулі. На конкурс Ягор даслаў фотаздымкі бабулі, адзін з якіх быў датаваны 1956 г. «Думаю, нашы продкі былі б нам удзячныя за ўспаміны пра іх, за тую павагу, якую мы да іх адчуваем. Пакуль жывуць нашы бацькі, у нас ёсць магчымасць даведацца пра сваіх продкаў», – лічыць Ягор.

Ангеліна Турончык, вучаніца 7-га класа, прымала ўдзел у намінацыі «Абрадавыя стравы». Неабходна было прыгатаваць традыцыйныя стравы памінальнага стала, сфатаграфаваць, даслаць рэцэпт і распавесці, як адзначаюцца Дзяды ў сям’і. Ангеліна атрымала дыплом II ступені ў дадзенай намінацыі. Віншуем з перамогай! Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы вучням аказалі іх бацькі.

Мінулае, якое захоўваецца ў памяці, ёсць частка сённяшняга. А памяць  і служыць нам для таго, каб нашыя карані не чарсцвелі.

Таццяна Міхайлаўна КАПЫЛОВА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Чэрвеньскі раён,

Турэцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *