Маленькі ўклад у вялікую справу

Из нашей почты Новости

Адкрыты дыялог на тэму «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі – сучаснасць і будучыня нашай эканомікі» адбыўся паміж навучэнцамі 8–11-х класаў Хвінявіцкай школы ў рамках рэалізацыі праекта «ШАГ».

Адзіны дзень інфармавання прыцягнуў увагу прысутных да дасягненняў у навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці. Класны кіраўнік 11-га класа М. М. Цілігузава зацікавіла навучэнцаў матэрыялам інфармацыйных блокаў, якія прапаноўваліся для абмеркавання: «Дасягненні беларускіх вучоных – важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь», «Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі», «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – інвестыцыі ў будучыню». Праслуханая інфармацыя выклікала жаданне ў прысутных абмеркаваць звесткі аб дасягненнях у навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці ў Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы зрабілі для сябе некаторыя адкрыцці аб значных напрамках дзейнасці, якія рэалізуе НАН Беларусі на сучасным этапе. Нікога не пакінула раўнадушным анлайн-сустрэча з былым выпускніком школы Д. І. Гоманам – навуковым супрацоўнікам аддзела тэхналогій прадукцый з коранеклубняплодаў і новай тэхнікі НАН.

Падчас дыялогу навучэнцы знаходзілі адказы на актуальныя пытанні: якія перспектыўныя напрамкі развіцця эканомікі Беларусі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі беларускіх навукоўцаў; якія ўмовы створаны для падтрымкі маладых навукоўцаў; як уплываюць навуковыя адкрыцці на наша жыццё; якія магчымасці для набыцця дадатковых ведаў і ўменняў прадстаўляюць установы адукацыі ў нашай краіне. Не засталіся без увагі і дасягненні навучэнцаў установы ў галіне навуковай дзейнасці. Кожны навучальны год захапляе вучняў цікавымі праектамі, конкурсамі даследчага характару, алімпіядамі, навукова-практычнымі канферэнцыямі. Вельмі радуе тое, што ў нас ёсць перамогі і вялікае спадзяванне і што гэта ўсё робіцца на карысць нашай краіны.

Пры падвядзенні вынікаў старшакласнікі прынялі рашэнне арганізаваць і правесці інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?» для навучэнцаў пачатковых класаў. Навучэнцы паставілі мэту прыняць удзел у рэспубліканскіх конкурсах «ТэхнаЁлка» і «Свет навукі вачыма дзяцей». Удзельнікі алімпіяднага руху па вучэбных прадметах прыкладуць усе намаганні для таго, каб выступіць рэзультатыўна.

Марына Мар’янаўна ЦІЛІГУЗАВА,

класны кіраўнік 11-га класа.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *