Тэматычная субота

Из нашей почты Новости

У рамках тэматычнаго Дня ўзаемадзеяння з сям’ёй у пачатковых класах Клясціцкай школы імя У. А. Хамчаноўскага ў адну з субот цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства «Наша Радзіма, наша сям’я, наша спадчына».

Спачатку вучні прыгадалі гістарычныя факты ў рамках 85-годдзя Віцебскай вобласці. Затым дзеці разам з бацькамі складалі радаводнае дрэва сваёй сям’і. Усе да працы аднесліся творча і адказна, таму атрымаліся вельмі цікавыя сямейныя гісторыі. Таксама ў музейнай зале «Наперад у мінулае» бацькі патлумачылі дзецям прадметы быту, якімі карысталіся іх продкі.

Надзея Сяргееўна ШЫЛАВЕЦ,

педагог-арганізатар.

Расонскі раён,

Клясціцкая школа імя У. А. Хамчаноўскага.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *