Наш школьны Коласаўскі музей

Из нашей почты

Для нашай краіны і маёй школы 2022 год быў асаблівы. Ён прысвечаўся 140-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага паэта і празаіка Якуба Коласа. Наша сталічная  школа № 44 носіць менавіта яго імя.

Нездарма ў школе адно з папулярных і цікавых месцаў – музей, прысвечаны вядомаму земляку. У гэтым навучальным годзе музей наведвалі розныя цікавыя госці, а таксама вучні школ Цэнтральнага раёна г. Мінска. Мне пашанцавала быць у групе экскурсаводаў музея. Дакладна вядома, што гісторыя яго пачалася 3 лістапада 1969 года. У дзень ўрачыстага адкрыцця музея гасцямі сталі сын паэта Д. К. Міцкевіч, скульптар З. Азгур, пісьменнікі Л. Арабей, А. Слесарэнка, прадстаўнікі ўлады. На працягу 53 гадоў гасцямі нашай экспазіцыі станавіліся шмат вядомых дзеячаў літаратуры і мастацтва Беларусі.

Разам са сваімі аднакласніцамі вяду цікавую экскурсію, якую распрацавала наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Іванаўна Іваноўская. У мінулым годзе мы правялі сваю першую экскурсію па стэндах і аб’ектах музея для вучняў малодшых класаў школы. Памятаю, вельмі хваляваліся, але ў нас ўсё атрымалася. Падчас экскурсіі і самі даведваліся пра цікавыя факты з жыцця пісьменніка, напрыклад, што за свой першы верш Якуб Колас атрымаў рубель ад бацькі. Што дзед пісьменніка па маці быў служыцелем праваслаўнай царквы, што сыны ўсе ваявалі і дастойна працавалі на карысць нашай краіны.

Да значнай даты ў школе правялі канцэрт-імпрэзу, прасвечаную творчасці пісьменніка, на якую запрасілі праўнучку Я. Коласа Васіліну Міцкевіч. Госцем музея ў гэтым годзе падчас тыдню гуманітарных навук, што праводзіцца ў нас кожны год, стаў кампазітар Эдуард Ханок.

Праца ж музея працягваецца і далей, запрашаем да нас у  школу № 44!

Анастасія АНОХОВА,

гуртковец школьнага аб’яднання «Юны карэспандэнт».

г. Мінск, школа № 44.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *