Ніхто не створаны для вайны

Из нашей почты Новости

У 10-м класе Хвінявіцкай школы прайшла класная гадзіна «Ніхто не створаны для вайны».

Сустрэча прайшла ў форме ўрока памяці. У сваіх паведамленнях навучэнцы ўзгадалі перад гісторыю вайны ў Афганістане. Звярнулі ўвагу, як раскрываецца гэта тэма ў мастацкай літаратуры, музыцы, фотамастацтве.

Падчас урока вучні наведалі новую інфармацыйную экспазіцыю ў школьным музеі, якую падрыхтавала настаўніца гісторыі В. С. Тумін. Прыпыніліся каля экспазіцыі «Воіны-інтэрнацыяналісты нашы землякі». Традыцыйна мы ўзгадалі прозвішчы землякоў, якія з гонарам і годнасцю выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак перад Радзімай. На шчасце, яны вярнуліся дадому жывыя і здаровыя. І сёння мы маем магчымасць запрасіць іх у школу і разам абмеркаваць, што значыць быць патрыётам сваёй Айчыны, у чым заключаецца простае шчасце людское. Разам ушанаваць памяць загінулых на той вайне хвілінай маўчання. Пад гукі метранома замірае і сэрца ў кожнага прысутнага.

Сёлета ў Год міру і стварэння старшакласнікі звяртаюць увагу на важнасць стваральнай працы чалавека. Яна накіравана на тое, каб не толькі памножыць і захаваць спадчыну беларусаў, але і на тое, каб яшчэ раз заявіць аб нас у свеце.  Нас, людей, якія жадаюць усяму свету міру і дабрабыту.

Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,

класны кіраўнік 10-га класа.

Дзятлаўскі раён, Хвінявіцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *