«Размаўляем па-беларуску»

Из нашей почты Новости

Творчы конкурс-занятак пад такой назвай, прымеркаваны да Дню роднай мовы, прайшоў у групе падоўжанага дня Паляцкішскай школы.

Выхаванцы групы даведаліся, што дзень заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Важатыя-піянеры падрыхтавыалі выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Вучні пазнаеміліся з нацыянальнымі касцюмамі розных вобласцей нашай краіны, пагулялі ў гульню «Апрані хлопчыка і дзяўчынку ў нацыянальны касцюм».

Святлана Уладзіміраўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

выхавацель ГПД.

Воранаўскі раен, Паляцкішская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *