Ідэальны аднакласнік. Які ён?

Из нашей почты На школьном крылечке Онлайн-проект "Классный час с "Зорькой"

Класная гадзіна «Ідэальны аднакласнік. Які ён?» прайшла вельмі цікава і ажыўлена. Кожны з нас жадаў пазнаць ці адпавядае ён таму ідэалу, якім аднакласнікі яго жадаюць бачыць.

Пачалі гутарку з апытальніка «Ідэальны аднакласнік». Нам прапанавалі пісьмова закончыць два сказы: 1. Я думаю, што ідэальны аднакласнік -– гэта… . 2. Гэты аднакласнік мне непрыемны, таму што ён … .

Найбольш часта на першае пытанне сустракаліся такія адказы: добры, справядлівы, добра вучыцца, добра сябе вядзе на перапынках, не крыўдзіць аднакласнікаў, уважліва слухае на ўроках, заўсёды выконвае хатнія заданні, дапамагае адсталым, вясёлы і надзейны таварыш, у яго шмат сяброў, з ім лёгка і прыемна мець зносіны. Адказаў на другое пытанне было больш, чым на першае. Да адмоўных якасцяў былі аднесены: грубіян, забіяка, прагны, дрэнна паводзіць сябе на ўроках, абзываецца, паклёпнічае,  брудны, часта шморгае носам, чмякае падчас ежы. Пры агучванні аднакласнікамі адказаў на гэтыя пытанні, кожны з нас, пэўна, шукаў у сабе добрыя якасці і адчуваў сябе не вельмі прыемна, калі знаходзіў дрэнную якасць.

«А ці можна выхаваць у сабе добрыя якасці?», –  пачулася пытанне аднаго з хлопчыкаў. У адказ на гэта пытанне нам прачыталі прыпавесць пра спартсмена са старонак газеты. Мы зразумелі, што паставіўшы перад сабой мэту трэба ісці да яе і дасягаць яе, як складана б гэта не было. Добрыя якасці выхоўваюцца штодзённай карпатлівай працай.

Сёння мы, як ніколі раней, зразумелі сэнс фразы «Не памыляецца той, хто нічога не робіць». Праз памылкі і старанні, імкненні і дасягненні трэба ісці да вызначанай мэты. Тэст з аднайменнай назвай паказаў, што нам ёсць да чаго імкнуцца, над чым працаваць, каб стаць лепш і паспяховей.  Толькі адзін вучань набраў больш 120 балаў, тры – менш 60, астатнія – ад 60 да 120. На першым малюнку другога тэста ўсе ўбачылі заход, а на другой – дзве вучаніцы ўбачылі валасы дзяўчыны, а астатнія – вадаспад. Расшыфроўка тэста ўразіла нас амаль стопрацэнтным трапленнем у нашы інтарэсы.

Складзены калектыўны партрэт ідэальнага аднакласніка атрымаўся наступным: ідэальны вучань павінен валодаць такімі добрымі якасцямі, як дабрыня, бескарыслівасць, упэўненасць, стрыманасць, мець імкненне да вызначанай мэты, імкнуцца да ведаў, да самаразвіцця, валодаць упэўненасцю ў сабе, у сваіх сілах.

Вось бы было выдатна, калі б усе аднакласнікі ў любога вучня былі б ідэальнымі!

Філворд разгадалі ўсё разам. З пакінутых літар склалі слова-пароль: приключение.

А яшчэ да Дня Абаронцы Айчыны мы расказвалі пра сваіх тат. Я расказаў пра свайго тату Сяргея Міхайлавіча Саўчыка. Мой тата скончыў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт і працуе галоўным аграномам у СВК «Свіслач». Яго паважаюць як спецыяліста, да яго меркаванняў спыслухоўваюцца, яго працу цэняць.

Праца сельгасработнікаў гаспадаркі механізавана на найвышэйшым узроўні. Аднак прыгожы старадаўні абрад першага зерня захаваўся ў сельскагаспадарчым кааператыве «Свіслач» і сёння. У даўнія часы гаварылі: «Калі з любоўю пакласці зерне ў раллю, то і колас вырасце з любоўю да цябе, вялікі і наліўны». Адкрывае ўрачыстую частку гэтага абраду штогод старшыня СВК «Свіслач» Васіль Мікалаевіч Густыр і мой тата, галоўны аграном гаспадаркі.

Дзякуючы добрасумленнай працы ўсяго калектыву ў гаспадарцы штогод намалочваецца вялікі ўраджай зернавых і зернабабовых культур

Мой тата ўдзельнічае ў адзіным дні інфармавання ў СВК «Свіслач», дзе  разгляджаюцца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за бягучы год і шэраг іншых актуальных пытанняў.

У рамках адзінага дня інфармавання «Гонар за Беларусь. Выгадавана беларусамі» мой тата выступаў перад навучэнцамі 7–11-х класаў нашай школы. Ён, спецыяліст са шматгадовым стажам, падкрэсліў, што сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь – найважнейшая галіна эканомікі краіны, а за моладдзю – будучыня сельскай гаспадаркі. Важна, што 10 і 11 класы ў нашай школе – класы аграрнага накірунку.

У складзе дэлегацыі СВК «Свіслач» тата прымаў удзел ва ўрачыстым шэсці-парадзе і мітынгу «Беларусь памятае!», прысвечаным 77-й гадавіне з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у г. Скідзель і мітынгу ля помніка загінуўшым воінам у мясцовым парку, у масавым велапрабегу ў гонар Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемствах прынялі ўдзел працаўнікі ўсіх падраздзяленняў СВК «Свіслач», педагогі і навучэнцы Свіслацкай школы, ветэраны працы.

Мой тата вядзе здаровы лад жыцця. Ён любіць наведваць трэнажорную залу школы, басейн, удзельнічаць у спартыўных мерапрыемствах. У рамках Рэспубліканскай міжведамаснай акцыі «Разам за здаровую будучыню» на базе нашай школы адбыўся турнір па валейболе на прызы БРСМ пры падтрымцы ІДН АУС Гродзенскага райвыканкама. Падтрымаў моладзевую ініцыятыву старшыня СВК «Свіслач» Васіль Мікалаевіч Густырь. У камандзе ад СВК «Свіслач» быў і мой тата, Сяргей Міхайлавіч Саўчык.

Майго тату штогод запрашаюць на традыцыйнае школьнае свята ўраджаю «Скарбы восені». Ён уваходзіць у склад журы на спаборніцтвах класаў-каманд. Праўленне СВК «Свіслач» даручыла тату ўручыць грашовыя прэміі і падарункі вучням, якія ў час летніх канікул добрасумленна працавалі на полі, зернескладзе ці ў майстэрні гаспадаркі.

Усёй сям’ей, разам з татам, мы любім бавіць час на розных святах у горадзе Гродна, ездзіць на экскурсіі па роднай Беларусі. Мы вельмі любім свайго тату. Ён для нас дарадчык і прыклад, абаронца і апора сям’і. Для мяне мой тата – галоўны арыентыр па жыцці.

Вучні 3-га класа,

Ілья САЎЧЫК і

Ганна Сяргееўна ГВАЗДОЎСКАЯ,

Гродзенскі раён, Свіслацкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *