15 сакавіка ў Вензавецкай школе праведзены ўрок прававой культуры для вучняў 5–9-х класаў.
Навучэнцы прадэманстравалі свае веды аб галоўным Законе краіны – Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: яе гісторыі, структуры, асноўных раздзелах, правах і абавязках грамадзян. Напрыканцы размовы падлеткі зрабілі выснову, што Беларусь – мірная і добразычлівая краіна. Кожны павінен быць грамадзянінам і патрыётам, уносіць свой асабісты ўклад у развіццё роднай зямлі, абавязкова ведаць і выконваць асноўны Закон Рэспублікі Беларусь.
Вольга Пятроўна КІВУЛЯ,
класны кіраўнік 7-га класа,
Алена ІванаўнаШЫМКО,
класны кіраўнік 5-га класа,
Дзятлаўскі раён, Вензавецкая школа.