У нашай краіне вялікая колькасць розных музеяў. Ёсць музеі музыкі і транспарту, грошай, ката, краязнаўчыя і мноства іншых. Шмат на сучасную тэматыку, напрыклад, «Краіна міні». Але больш за ўсё мяне ўразіў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Мы з бацькамі рэгулярна наведваем музеі і выставы, аднойчы былі ў інтэрактыўным музеі, дзе заходзілі ў дом-пярэкрут. Мне там вельмі спадабалася, але было трохі непрыемна ў ім знаходзіцца.
Экскурсія ў мастацкі музей для мяне аказалася вельмі карыснай. Я даведаўся шмат новага, цікавага і атрымаў велізарнае задавальненне ад сустрэчы з выдатным. Раней проста не задумваўся над тым, што творы, створаныя мастакамі, музыкамі, архітэктарамі таксама, як і гістарычныя падзеі, могуць быць выдатным летапісам мінулага і сучаснасці чалавецтва.
Як раз у нашым мастацкім музеі знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя твораў беларускага мастацтва. На сённяшні дзень колькасць твораў сабраны з больш чым 132 краін і каля 12 стагоддзяў гісторыі чалавецтва. Дарэчы, мастацкі музей даступны і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: ёсць ліфты, зручныя для пажылых наведвальнікаў і тых, хто перасоўваецца на калясках, паўсюль пандусы, і нават ёсць электрычны пад’ёмнік. А яшчэ музей праводзіць штогадовыя канферэнцыі і маштабна ўдзельнічае ў акцыі «Ноч музеяў».
Вельмі рады, што мне ўдалося пабываць у мастацкім музеі, бо такія мерапрыемствы вельмі важныя не толькі для нашай адукацыі, але і для выхавання душы.
Ілья ЗМАЧЫНСКІ,
вучань 6-га класа «М»,
г. Дзяржынск, гімназія.