У гасцях у аздараўленчым лагеры «Летняя акварэлька» Вензавецкай школы пабывалі супрацоўнікі МНС, каб пазнаёміць школьнікаў са сваёй няпростай, але вельмі важнай работай.
Хлопчыкаў і дзяўчынак, вядома ж, зацікавіла пажарная машына. Дзеці пазнаёміліся з выратавальнікамі і вадзіцелем, потым з цікавасцю разглядалі, што знаходзіцца ў адсеках і, дзівіліся, наколькі пажарна-выратавальны інвентар акуратна складзены. Выхаванцы слухалі расказ пажарных пра тое, чым укамплектаваная машына, чым карыстаюцца пры тушэнні пажараў, разгледзелі сродкі абароны ад агню. Кожны змог прымерыць баявую вопратку пажарнага, пасядзець за рулём сапраўднай пажарнай машыны. Пачулі і папяраджальны сігнал сірэны.
Напрыканцы сустрэчы выхаванцы лагера падзякавалі выратавальнікаў і паабяцалі абавязкова выконваць усе правілы пажарнай бяспекі.
Алена Іванаўна ШЫМКО,
дырэктар аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька»,
Дзятлаўскі раён. Вензавецкая школа.