Дапытлівыя – у дарогу!

Из нашей почты Новости

Цікава і насычана прайшоў чарговы дзень для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Юныя патрыёты» Кашалеўскай базавай школы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся на экскурсію па маршруце аг. Кашалёва – ДЛГУ «Навагрудскі лясгас» – г.Баранавічы – в. Свіцязь – аг. Кашалёва.

Наведаўшы лясгас, дзеці даведаліся, як шмат трэба ўкласці працы і часу, каб вырасла дарослае дрэва, а таксама аб безадходнай перапрацоўцы драўнянай сыравіны. Выхаванцы з цікавасцю агледзелі мінідэндрапарк на тэрыторыі Навагрудскага лясніцтва, зазірнулі і ў цяпліцы. Лесавод Вераніка Рабая расказала і паказала, як вырошчваецца дэкаратыўна-пасадачны матэрыял.

Даведаліся пра гісторыю горада Баранавічы і наведалі музей паравозаў выхавальнікі на наступным прыпунку экскурсіі. Музей чыгункі пад адкрытым небам размешчаны на тэрыторыі невялікага сасновага парка, дрэвы якога дапамагаюць схавацца ад летняй спёкі ў сонечны дзень. Агляд пачаўся з паравоза, які ў 1871 годзе першым паехаў на Брэст праз Баранавічы. Гэты макет у два разы меншы за арыгінал. Акрамя гэтага  дзеці ўбачылі некалькі дзясяткаў лакаматываў, пасажырскіх і грузавых вагонаў, паравозаў, нават ваенныя платформы, рамонтную і будаўнічую жалезнадарожную тэхніку. Дзеці з задавальненнем званілі ў семафор каля будкі наглядчыка станцыі.  Экспазіцыю называюць візітнай карткай горада. У музеі шмат інтэрактыўных элементаў. Тэхніку можна было не проста паглядзець, але і пабываць усярэдзіне яе, адчуць сябе машыністам, стоячы ў правага крыла лакаматыва. Рабятам вельмі спадабалася катацца на ручной дрызіне.

Потым мы наведалі возера Свіцязь. Надвор’е не падвяло. Рабяты пакупаліся, пазагаралі і выдатна правялі час.

Маргарыта Канстанцінаўна ЛАЗАРЭВІЧ,

дырэктар аздараўленчага лагера «Юныя патрыёты»,

Навагрудскі раён, «Кашалеўская базавая школа».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *