Выхаванцы дзіцячага аздараўленчага лагера «Эколаг» Гезгалаўскай школы пабывалі з экскурсіяй ў горадзе Лідзе.
Гэты прыгожы і гасцінны горад называюць яшчэ «горадам Гедыміна», у гонар князя, які загадаў яго пабудаваць.
Першым пунктам, дзе нас гасцінна віталі, стала 116-я гвардзейская штурмавая авіяцыйная база. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з мадэлямі самалётаў розных гадоў і іх прызначэненнем, паназіралі за разборам тэхнікі ў час рамонту. Асабліва хлопчыкам спадабалася адвуваць сябе ў ролі капітана паветранага судна.
Затым мы наведалі Лідскі замак – велічны будынак з таямнічым характарам і складаным, гераіным мінулым.
Апошні пункт – пазнавальная экскурсія ў цэнтр бяспекі МНС. Мультфільмы, заданні на камп’ютарных трэнажорах, інтэрактыўныя гульні ўразілі кожнага выхаванца.
Інга Уладзіміраўна КАШКО,
дырэктар аздараўленчага лагера «Эколаг»,
Дзятлаўскі раён, Гезгалаўская школа.