Першыя прафпробы

Из нашей почты Новости

«Кім быць?» На гэтае пытанне стараецца адказаць кожны старшакласнік. Знайсці сваё месца ў жыцці важнае пытанне сучасных школьнікаў. Прафарыентацыйная работа ў школе становіцца адным са складаемых будучага поспеху вучняў.

На працягу навучальная года вучні Малабераставіцкай школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі раённага праекта «Прафесійны навігатар». Праект накіраваны на папулярызацыю прафесій актуальных і запатрабаваных у сельскай мясцовасці: настаўнікі, медыцынскі персанал, спецыялісты сельскай гаспадаркі.

Кожны школьнік скажа: «Лета – гэта час для адпачынку». І толькі старшакласкнікі на гэта маюць іншую думку. «Лета – гэта час першых прафпроб».  З мэтаю прафесійнага пагружэння ў прафесіі «настаўнік» і «аграном» вучні 9–10-х класаў мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў гэтых прафесіях, ацаніць значнасць іх для грамадства. 

Студэнцкі атрад «Перамога» быў заняты на палях базавай гаспадаркі ААТ «Малбераставіцкі элітгас», дапамагаючы захаваць элітныя сарты зернавых культур. Відавая праполка – важны этап на шляху да атрымання якаснага семянного матэрыялу, што дазволіць у наступным годзе атрымаць багаты ўраджай.

Дзевяцікласнікі ў якасці валанцёраў працавалі ў школьным лагеры «Сонейка». Актыўна прымалі ўдзел у падрыхтоўцы мерапрыемстваў, арганізоўвалі вольны час малодшых школьнікаў.

Падчас работы вучні набылі рэальныя прадстаўленні аб прафесіі і з упэўненасцю адказваюць на пытанне «Кім быць?».

Вольга Мікалаеўна ГУРСКАЯ,

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,

Бераставіцкі раён, Малабераставіцкая школа.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *