Дзень талентаў

Из нашей почты Новости

2 жніўня 2023 года ў лагеры «Вясёлая планета» быў прысвечаны Дню талентаў.

Дзень пачаўся з ранішняй зарадкі, якая дала зарад бадзёрасці на ўвесь дзень. Для дзяцей была арганізавана караоке зала, дзе ўсе атрады з захапленнем прымалі ўдзел. Выхаванцы не толькі спявалі песні, але нават і танцавалі. Падчас акцыі «Хвіліна славы» кожны выхаванец змог праявіць і паказаць свае лепшыя бакі: хтосьці маляваў, хтосьці збіраў пазлы, хтосьці спяваў песні, хтосьці рабіў цікавыя аплікацыі. Падчас хвілінкі здароўя, медыцынскі прадстаўнік расказала аб карыстанні тэрмометрам, что вельмі зацікавіла дзяцей. На працягу дня дзеці ўдзельнічалі і ў спартыўных мерапрыемствах. Гэта былі эстафеты, як на свежым паветры, так і ў спартыўнай зале і на спартыўнай пляцоўцы. Новыя настольныя гульні многім дзецям спадабаліся. Дзеці змаглі праявіць свае інтэлектуальныя і лагічныя здольнасці. У канцы дня атрады паўдзельнічалі і ў конкурсе малюнкаў на асфальце, дзе яны ілюстравалі важную тэму «Чарнобыль: экалогія, чалавек і здароўе». На лінейцы былі падведзены вынікі дня.

Віталій Уладзіміравіч ХАЛЮКОЎ,

дырэктар лагера «Вясёлая планета»,

Дзятлаўскі раён, Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *