Алмазныя прыгоды Варвары Мураўёвай

Из нашей почты Новости

Лета – гэта дзіўная пара! І не толькі таму, што горача і няма школьных заняткаў. А таму што мяне чакаюць дзіўныя дзянькі, якія трэба правесці з карысцю. Вядома, можна ўсё лета праваляцца перад тэлевізарам або з тэлефонам. А я вырашыла запісацца ў «Алмазныя прыгоды» — менавіта так называецца школьны аздараўленчы лагер. І не прагадала! Атрымаліся яркія і карысныя канікулы. Нават вырашыла ўзяцца за пяро і падзяліцца з вамі эмоцыямі, ўражаннямі і добрым настроем.

На 18 дзён я трапіла ў гульню-падарожжа. Кожны дзень мяне чакалі алмазныя прыгоды. У кожнага вандроўніка была ўласная «скарбонка», дзе захоўваліся алмазы, атрыманыя ў канцы дня. Калі былі «Алмазнай прыгоды» — «Радзіма», то мы атрымвалі алмаз ў выглядзе сэрца, як сімвал любові да Радзімы. «Азёрныя» — крышталь у выглядзе ракавінкі, як сімвал беражлівых адносін да прыроды, «Знаёмства» — кветка, як сімвал сяброўства. Але якое падарожжа без дзённіка «Алмазных прыгод». А ў ім мы рабілі запісы аб мінулым дні: што спадабалася, што не спадабалася і чаму. А яшчэ размяшчалі фотаздымкі самых цікавых момантаў дня.

Варвара МУРАЎЁВА,

вучаніца 1-га класа

Пятрэвіцкай школы,

Навагрудскі раён.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *