Багач – свята ўраджаю

Из нашей почты Новости

«Багач» – шырокавядомае народнае свята. У сучасным жыцці яно адзначаецца як «Свята ўраджаю».

Менавіта гэта восеньскае свята стала адкрыццём новага фальклорна-тэатральнага сезону школьнага аб’яднання па інтарэсах «Фальклорная спадчына», якое арганізавана ў Ладзеніцкай базавай школе.

Галоўныя героі свята – Гаспадар і Гаспадыня – шчодра прымалі гасцей, спаборнічалі з імі ў беларускіх народных гульнях, разгадванні народных загадак, расказванні жартаў. На свяце гучалі беларускія аўтэнтычныя песні мясцовага рэгіёну, у якіх услаўляецца руплівы гаспадар, працалюбівы і старанны чалавек, сейбіт, хлебароб.

Асабліва ўразілі гурткоўцы гледачоў пастаноўкай народнага побытавага танца «На рэчаньку». Мелодыя народнага танца аб’яднала ўсіх прысутных у дружную талаку, выклікала пачуцці радасці, замілавання, з’яднання.

Ірына Паўлаўна ТАЛКАЧ,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Фальклорная спадчына»,

Навагрудскі раён, Ладзеніцкая базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *