Вось і верасень! Мы зноў селі за любімыя парты ў школе. Як добра сустрэцца ўсім разам! Верасень – гэта не толькі час, калі пачынаецца новы навучальны год, калі школы напаўняюцца дзіцячымі галасамі, гэта час, калі дарослыя і дзеці святкуюць найважнейшую падзею ў культурным жыцці краіны – Дзень беларускага пісьменства. Невыпадкова ён праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры непадзельныя часткі, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе цяперашняе і будучае. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі падмурак беларускай адукацыі і пісьменнасці.
Наша першая інфармацыйная гадзіна «З кнігаю ўлады час не мае» мы прысвяцілі Дню беларускага пісьменства. Сёлета юбілейны ХХХ фэст прымаў горад Гарадок. Гарадок стаў 26-й па ліку літаратурнай сталіцай Дня беларускага пісьменства. Такі высокі статут ён атрымаў нездарма. Менавіта адсюль родам аўтар знакамітага твора «Тарас на Парнасе» Канстанцін Вераніцын. «Ці знаў хто з вас браткі, Тараса?»
Мы ўспаміналі гарады, з якімі звязаны жыццё і дзейнасць вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, мастацтвы, якія ў розныя гады станавіліся цэнтрамі свята. Упершыню, у 1994 годзе, яно праходзіла ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі 25 такіх гістарычна значных культурных цэнтраў краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўль, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Полацк, Іванава, Слонім, Бялынічы, Копаль, Добруш. Гарады Тураў і Заслаўль прымалі госцяў двойчы, а Полацк – тройчы. За сваю шматгадовую гісторыю Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, найважнейшай падзеяй культурнага жыцця краіны.
Мы гаварылі пра асветнікаў беларускага народа – сусветна прызнаных асобаў. Гэта Францыск Скарына, фрэска з малюнкам якога ўпрыгожвае сцяну Падуянскага ўніверсітэта нароўні з партрэтамі вялікіх людзей эпохі Адраджэння; гэта Кірыла Тураўскі, прапаведнік, які пакінуў нам паэтычнае «Слова пра прамудрасць»; святая Еўфрасіння Полацкая – падзвіжніца кніжнай справы; Сімеон Полацкі, чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адным з вытокаў беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання.
Мы ўспомнілі пра цяжкую карпатлівую працу летапісца, які ад рукі пісаў радок за радком гусіным пяром ці вострай палачкай на папірусе, бяросце ці пергаменце. 10 стагоддзяў назад ва еўрапейскіх краінах сталі вырабляць паперу. Больш 400 гадоў назад у Расіі Іван Фёдараў і яго памочнікі сталі друкаваць першыя кнігі. Каб зрабіць паперу працуюць людзі розных прафесій: лесасекі і сплаўшчыкі нарыхтоўваюць драўніну, пісьменнікі, паэты, навукоўцы пішуць тэксты, мастакі малююць ілюстрацыі, наборшчыкі, пераплётчыкі і яшчэ шматлікія іншыя людзі ствараюць кнігі ў друкарні. Кніга прайшла нялёгкі і доўгі шлях, перш чым трапіць да нас, трэба шанаваць яе. Мы наперабой фармулявалі правілы карыстання кнігай.
Вельмі ажыўлена прайшоў конкурс знаўцаў мастацкіх твораў. Па прачытаных урыўках мы адгадвалі герояў казак, называлі твор і аўтара: «Айбаліт» – К. Чукоўскі, «Чыпаліна» – Д. Радары, «Калабок» і «Тры мядзведзі» – рускія народныя казкі і іншыя.
Далей разгадвалі філворд, прысвечаны кнігадрукаванню і паліграфіі. Па падказках на ілюстрацыях знаходзілі словы, якія адносяцца да пісьменства. З пакінутых літар склалі слова-пароль бераста – назву старадаўняга матэрыялу для пісьма. Усе тэрміны, акрамя руны, лясэ, скрыжаль, нам знаёмыя. Але пры дапамозе сеткі Інтэрнэт мы знайшлі тлумачэнне гэтых паняццяў: руны – пісьменства старажытных германцаў, руны (знакі) высякаліся ці выразаліся на камені, метале, дрэве, касці; лясэ – закладка, шнурок, тасьма – вузкая стужка ў кнізе для закладак старонак, якая вырабляецца пры выданні кнігі; скрыжаль – дошка ці таблічка з напісаным на ёй тэкстам (часцей святым, культавым). Па біблейскім паданні, 10 запаведзяў Майсея былі запісаны на каменных таблічках з гары Сінай.
Шмат карыснай і цікавай інфармацыі мы пазналі на працягу гадзіны. Кніга – гэты надзейны сродак перадачы ведаў ад пакалення да пакалення. Кнігі не толькі знаёмяць нас з мінулым, але і дазваляюць разабрацца ў сучаснасці і, нібы крылы, выносяць нас у будучыню. Гэта адзіная «машына часу», з дапамогай якой можна здзяйсняць займальныя вандраванні. Кніга дазваляе пабываць у любых частках зямнога шара, пазнаёміцца з жыццём выдатных людзей. Кніга — крыніца ведаў!
Вучні 4-га класа і
Ганна Сяргееўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
Гродзенскі раён, Свіслацкая школа.