На восеньскіх канікулах у школе № 2 г. Скідзеля працаваў прышкольны аздараўленчы лагер «Радуга», дзе змаглі адпачыць і аздаравіцца 64 хлопчыка і дзяўчынкі з першага па шосты класс.
Лагер з’яўляўся прасторай для развіцця мастацкай, тэхнічнай, сацыяльнай творчасці дзяцей. Ні хвіліны хлопчыкі і дзяўчынкі не сядзелі без справы, заўсёды ў іх быў занятак па душы. З асаблівым энтузіязмам прымалі ўдзел у гульнях і эстафетах, віктарынах, квэстах па родным горадзе, наведвалі заняткі аб’яднанняў па інтарэсу, музеі.
Вельмі цікава прайшоў Дзень падарожжа: вучні пабывалі на экскурсіі ў ААТ «Спетр-Лайн», інсцэніравалі байкі, змаглі прымерыць ролю казачніка, паэта, і нават акцёра. Пасябравалі паміж сабой, атрымалі мноства станоўчых эмоцый.
І педагогі, і выхаванцы аздараўленчага лагера «Радуга» ўпэўнены, што канікулы прайшлі ярка, карысна і вясёла.
Юлія Аляксандраўна ВЫРДЗІНА,
дырэктар аздараўленчага лагера «Радуга»,
г. Скідзель, школа № 2.