Вучні 5-га класа «А» гімназіі № 3 г. Магілёва на асенніх вакацыях наведалі юнацкі аддзел абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве «У восені ў кішэні».
Вучні-гімназісты паўдзельнічалі ў квэст-гульне «Любімыя прысмакі». Падчас квэсту, падзяліўшыся на каманды, знаёміліся з беларускім фальклорам. Разам з героямі вершаў, апавяданняў і казак падарожнічалі па розных станцыях. Выконвалі цікавыя заданні, звязаныя з прадуктамі харчавання і рознымі прысмакамі.
Трэба прывучаць вучняў з малых гадоў да беларускага фальклору і беларускіх традыцый, каб не забывалі адкуль наш род.
Святлана Вячаславаўна ЦЫХОЎСКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
г. Магілёў, гімназія № 3