Цуды сваімі рукамі стварылі ў Жукоўшчынскай школе

Из нашей почты Новости

«Твары цуды – і яно да цябе вернецца» – пад такім дэвізам праходзіць акцыя «Нашы дзеці» ў Жукоўшчынскай базавай школе.

На ўрачыстым адкрыцці акцыі ў госці да вучняў завіталі казачныя героі – клоўн, заяц, Бабуля-яга, якіх выдатна сыгралі вучаніцы 9-га класа, з віншаваннямі ад Дзеда Мароза. І. У. Красоўская, галоўны спецыяліст КСУП «Жукоўшчына», павіншавала прысутных з надыходзячымі святамі і ўручыла салодкі падарунак.

Ва ўстанове адукацыі рэалізуецца акцыя «Цуды на Каляды»: вучні сваімі рукамі зрабілі навагоднія паштоўкі для ветэранаў педагагічнай справы, сабралі падарункі для дзяцей, якія часова знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.

Дар’я Махнач, вучаніца 9-га класа, пераможца міжнародных конкурсаў, прыняла ўдзел у дабрачыннай ёлцы ў г. Гродна для дзяцей з апякунскіх сем’яў, а лепшыя вучні школы – ў раённай дабрачыннай ёлцы.

Памяшканні ўстановы адукацыі аздоблены ўпрыгожваннямі на навагоднюю тэматыку – на вокнах створаны казачныя пейзажы, у фае размешчаны тры фотазоны.

Навучэнцаў установы ў актавай зале чакала казачная навагодняя прыгажуня – елка, а дзеці на навагоднім ранішніку адправіліся ў казачнае падарожжа «Новы год ў зімовым лесе».

Акцыя «Нашы дзеці» прадоўжацца да 15 студзеня 2024 года. Вучні яшчэ змогуць паўдзельнічаць у квэсце «Ключы бабулі Зімы», навагодняй майстэрні «Падарунак для сябра», акцыі «Навагодні сюрпрыз».

Нікіта АКРАЕЦ,

член савета піянерскай дружыны,

Дзятлаўски раён, Жукоўшчынская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *